Францыск
Скарына
(каля 1490-1551 гг.),
Беларускі і
ўсходнеславянскі асветнік-гуманіст, першадру-кар, вучоны, пісьменнік,
пера-кладчык, мастак, графік эпохі Адраджэння. Нарадзіўся ў сям'і полацкага
купца. У
Еўфрасіння Полацкая
(свецкае имя Прадслава),
(
Князёўна, ігумення полацкага манастыра Св.Спаса, асветніца
перыяду Кіеўскай Русі, першая жанчына, кананізаваная праваслаўнай царквой у
святыя. Дачка князя Георгія Усяслававіча, унучка полацкага князя Усяслава
Чарадзея. Не жадаючы выходзіць замуж, пастрыглася ў манашкі. Займалася
перапісваннем царкоўных кніг і, як мяркуюць, пісала таксама летапісныя і
арыгінальныя творы. На сродкі Еўфрасінні ў Полацку былі ўзведзены дзве царквы.
Яна ж заснавала мужчынскі і жаночны манастыры, што сталі значнымі асяродкамі
культуры ў Полацкім княстве. Па яе заказу ў
Казімір
Семяновіч
(каля
Інжынер, славуты тэарэтык артылерыі, Казімір Семяновіч
паходзіў з Беларусі. Найбольш вядомы як аўтар выдадзенай у
Мікола Гусоўскі
(каля 1470-1533 гг.),
Паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. Паходзіў з
сям'і паляўнічага. Атрымаў адукацыю на Беларусі, у далейшым паглыбляючы веды ў
Вільні, Польшчі і Італіі. У
Сымон Будны
(1530 - 1593 гг.)
Гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф,
кнігавыдаўца. Паходзіў з сям'і дробнага шляхціча. Быў адным з самых адукаваных
людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. У
Пётр
Мсціславец
(XVI ст.)
Выхадзец з мяшчанаў, карэнны жыхар горада Мсціслаўля. Так
здарылася, што амаль усё жыццё яму давадзілася быць "другім". Пётр
Цімафеевіч Мсціславец трапіў у Маскву, калі там ішла падрыхтоўка да стварэння
друкарні і паўсюль адшукваліся умельцы, здатныя да "ізображенія кніг
іхудожественным тісненіем". Так ён стаў дапамагаць Івану Фёдараву і па
сутнасці меў справу з першадрукаваннем. Таленавітая праца Пятра Мсціслаўца, яго
шрыфты і арнаменты былі заўважаны і ацэнены нават царом. У кнігах І.Фёдарава і
П.Мсціслаўца дзейнасць цара ўхвалялася, але з цягам часу, калі Іван Грозны ўзяў
курс на жорсткасць і падаўленне ўсякага іншавер'я, Федараў і Мсціславец
пакінулі Маскву і паехалі ў Вялікае Княства Літоўскае. Гэта быў сайго роду
пратэст. У Вільні наш суайчыннік абсталяваў друкарню ў доме купцоў Мамонічаў. З
гэтага часу разыходзяцца шляхі І.Фёдарава і П.Мсціслаўца. Пачаўшы працаваць
асобна, друкары паказалі, што, як майстры, яны вартыя адзін аднаго. У 1575
годзе Пётр Мсціславец выдаў Евангелле - першую працу, дзе яго прозвішча стаяла
першым. Ён быў прыхільнікам асветы беларускага народа з дапамогай Слова.
Ілья
Капіевіч
(1651 -1740 гг.)
Атрымаў адукацыю ў
Слуцкай кальвінскай школе. Па прычыне зямельных спрэчак з езуітамі быў вымушаны
пакінуць Радзіму і пасяліцца ў Амстэрдаме, дзе заняўся кнігавыданнем. У
Амстэрдаме Капіевіч пазнаёміўся з Пятром І, па даручэнню якога выдаў у
Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове - "Краткое і
полезное руковеденіе во аріфметіку". На пачатку XVIII ст. Капіевіч
пераехаў у Маскву, дзе выдаў першы падручнік па граматыцы і рыторыцы. За сваё
жыццё Ілья Капіевіч напісаў і выдаў больш за 20 фаліянтаў. З дапамогай гэтых
кніг насельніцтва Расіі знаёмілася з багаццем еўрапейскай навукі и культуры.
Язэп Руцкі
(1574-1637 гг.)
Непадалёку ад
Навагародка, у маёнтку Рута, з'явіўся на свет Язэп Руцкі - выдатны пісьменнік,
педагог і рэлігійны дзеяч. Атрымаў адукацыю ў Пражскім і Вюрцбургскім
універсітэтах, Грэцкім калегіуме ў Рыме. Пасля вяртання на радзіму яго
прызначалі кіраўніком Віленскай семінарыі. Тут Я.Руцкі падрыхтаваў
навукапедагагічны трактат "Дыскурсус", у якім абгрунтаваў
неабходнасць рэформаў у сферы адукацыі і выхавання. Ён раіў пераймаць вопыт
лацінскіх і рымскіх настаўнікаў, але ажыццяўляць навучанне пераважна дома, на
радзіме, удасканальваючы свае школы.
1 студзеня 1608 года Руцкі прыняў манаскі пастрыг пад імем
Язэпа. З гэтага моманту яго жыццё цалкам знітавалася з Уніятскай царквою. Ён
выхоўваў маладых манахаў, чытаў ім лекцыі з багаслоўя, навучаў лацінскай і
царкоўнаславянскай мовам. Даволі хутка Язэп Руцкі стаў вельмі ўплывовай асобай
сярод віленскіх уніятаў, а неўзабаве - уніяцкім мітрапалітам. Да найбольш
значных заслуг Руцкага варта аднесці пабудову новых бажніц, заснаванне
манастыроў, далучэнне Менскага Узнясенскага манастыра да Уніяцкай царквы.
Кірыла Тураўскі
(каля 1130 - пасля 1184 гг.),
Нарадзіўся каля
Пасля таго, як Клім склаў абавязкі мітрапаліта, Кірылу
запрашаюць на епіскапскую кафедру. У гэты перыяд К.Тураўскі напісаў шэраг
пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, казанні на
хрысціянска-этычныя тэмы. Магчыма, да гэтага часу належаць яго аповесці
"Пра душу і цела", "Слова на Сабор 318 святых айцоў". На
схіле веку Кірыла Тураўскі пакінуў епіскапскую кафедру і пайшоў у Барысаглебскі
манастыр, дзе працягваў пісьменніцкую дзейнасць да апошніх дзён сваего жыцця.
Памёр ён пасля
Вялікі гуманіст старажытнасці К. Тураўскі - сімвал
таленту, узнёсласці, паэтычнасці нашага народа, яркае сведчанне глыбіны каранёў
нашай культуры
Міхаіл
Казімір Агінскі
(1730 - 1800 гг.)
Адзін з самых вядомых
прадстаўнікоў роду Агінскіх, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на
карону Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у Барскай канфедэрацыі, нейкі час вандраваў
па Еўропе, а ў
Мастак и цудоўны музыкант, аўтар шэрагу паланезаў і іншых
музычных твораў, стваральнік вершаў, баек і сатыраў, сабраных у некалькіх кніг.
Будучы слонімскім дзяржаўцам, выдатна праявіў сябе як фундатар і мецэнат. Яго
стараннямі быў выкапаны так званы канал Агінскага, які злучаў рэкі Ясельду і
Шчару, а таксама праведзены праз балоты тракты са Слоніма да Пінска і ад Пінска
на Валынь. У Слоніме ім праводзілася шырокае будаўніцтва, закладанне
мануфактур; была ўзведзена друкарня, дзе друкаваліся і яго ўласныя творы. Там
жа былі пабудаваны оперны тэатр і капела, куды запрашаліся выдатныя артысты,
спевакі, музыканты і мастакі.